Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў Міколу Чарнавусу зладзіць акцыю ў Старым парку, «каб падзякаваць за падвышэньне пэнсійнага ўзросту».
У адказе грамадзкаму актывісту чыноўнікі паведамілі, што ў заяўцы парушаны артыкул 5 закону аб масавых мерапрыемствах.
Мікола Чарнавус хацеў усталяваць у парку валун з надпісам «Дзякуй роднай уладзе за падвышэньне пэнсійнага ўзросту».
Да таго ж Чарнавус меркаваў пасадзіць 58 вербаў і 63 дубы, якія б сымбалізавалі колькасьць гадоў да выхаду на пэнсію адпаведна жанчын і мужчын.
Раней улады забаранілі Міколу Чарнавусу зладзіць у Старым парку Баранавічаў прабежку з 50-мэтровым плякатам з надпісам «Улада — сыходзь!».