У Швэцыі праходзяць Дні Беларусі, пакажуць фільм пра «эскадрон сьмерці»

У імпрэзах бяруць удзел праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Раіса Міхайлоўская, журналісты Андрэй Аляксандраў і Ірына Віданава.

Арганізатар Дзён Беларусі ў Швэцыі — швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen.

У межах трохдзённай праграмы — сэмінары на тэму «Беларусь у кантэксьце мэдыяў, кантролю і крэатыву» і «Эўразьвяз і Беларусь: новыя магчымасьці ці бізнэс як звычайна?»

Беларускія госьці будуць сустракацца з палітыкамі ў швэдзкім парлямэнце, а таксама з журналістамі.

Фота з Фэйсбуку Алеся Бяляцкага

Заўтра ў кінатэатры Zita пакажуць фільм пра эскадрон сьмерці «Банда» — пра расьсьледаваньне дзейнасьці ў Беларусі «эскадронаў сьмерці», а таксама пра лёсы зьніклых палітыкаў і журналістаў.