Вільня забараніла ўезд на тэрыторыю сваёй краіны асобам, якія зьвязаным з асуджэньнем украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе Delfi.
Акрамя «сьпісу Саўчанкі», неўязнымі абвешчаныя асобы, зьвязаныя з асуджэньнем украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі. «Канкрэтна гаворка ідзе аб расейскіх судзьдзях, пракурорах, якія наўпрост ўдзельнічалі ў справе гэтых людзей. На дадзены момант вызначаныя 46 чалавек, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы», — сказаў Лінкявічус, удакладніўшы, што сьпіс дапаўняецца. У яго ўвайшлі людзі, якія ўдзельнічалі ва ўзбуджэньні крымінальных спраў супраць Саўчанкі, рэжысёра Сянцова і праваабаронца Кольчанкі. Мы не прызнаем гэтыя справы, якія з нашага пункту гледжаньня зьяўляюцца фальсыфікаванымі, і гэтыя асобы — судзьдзі, пракуроры, некаторыя іншыя дзеячы з гэтых самазваных рэспублік — Данецкай і Луганскай — яны патрапілі ў гэты сьпіс", — сказаў Лінкявічус.
Літва — першая краіна Эўразьвязу, якая склала такі сьпіс. Па словах міністра, ён спадзяецца, што крок Вільні заахвоціць іншыя краіны ЭЗ.