Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн правёў у нядзелю тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком, які абвясьціў сёньня пра свой намер сысьці з пасады прэм’ер-міністра.
Як паведаміла прэс-служба Белага дома, віцэ-прэзыдэнт ЗША падзякаваў Яцанюку за партнэрства падчас важнага гістарычнага пэрыяду для Ўкраіны. Ён павіншаваў урад Украіны ў сувязі з дасягненьнямі, зробленымі за апошнія два гады, у прыватнасьці, за крокі па правядзеньні цяжкіх, але неабходных эканамічных рэформаў, у прыватнасьці, падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам, і за працу, зробленую для павышэньня энэргетычнай незалежнасьці Ўкраіны.
Байдэн і Яцанюк заявілі, што зьмены ў эканоміцы Ўкраіны павінны быць незваротнымі, і далейшы прагрэс мае вырашальнае значэньне для забесьпячэньня шчаснай будучыні народа Ўкраіны. Яны таксама дамовіліся пра важнасьць фармаваньня новага кабінэта міністраў, які будзе ўкараняць неабходныя рэформы, у прыватнасьці, тыя, якія рэкамэндаваныя Міжнародным валютным фондам і Эўрапейскім зьвязам.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША высока ацаніў дзейнасьць прэм’ер-міністра Яцанюка за яго нястомныя намаганьні ў інтарэсах Украіны і за яго намеры працягваць удзельнічаць у працэсе рэформаў, неабходных для забесьпячэньня стабільнасьці, росквіту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.