Ужо сёньня, 11 красавіка: 80 гадоў Івонцы Сурвіле

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша

Менск — лекцыя Ірыны Мазюк «Веснавыя сьпевы ў Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы» на офісе РГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (Мінск, вул. К. Лібкнехта, д. 112, 10 хв. ад мэтро «Грушаўка»).


У гісторыі

1814 — францускі імпэратар Напалеон Банапарт адрокся ад пасаду.

1923 — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам Беларускай Школы.

1927 — прынятая Канстытуцыя БССР.

1963 — гурт «The Beatles» выдаў сінгл «From Me to You», які стаў іх першай песьняй, якая патрапіла на вяршыню ў ангельскім гіт-парадзе.



1995 — дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня абвясьцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, зьмены дзяржаўных сымбаляў, інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

2011 — адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне, 15 чалавек загінулі, 203 пацярпелі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1755 — ангельскі доктар Джэймс Паркінсан, які першы апісаў сымптомы захворваньня, вядомага сёньня пад назвай хваробы Паркінсана. Сёньня таксама адзначаецца як Сусьветны дзень змаганьня з хваробай Паркінсана.

1936 — Івонка Сурвіла, дзяячка беларускай эміграцыі, ад 1997 году старшыня Рады БНР.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Цішка Гартны, беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч. Рэпрэсаваны, памёр у Магілёўскай псіхлячэбніцы.

1977 — Жак Прэвэр, францускi паэт.


Цытата

Беларускі народ — найменш паінфармаваны народ у Эўропе. Ня ведае ня толькі пра тое, што робіцца за межамі Беларусі, але ня ведае нават пра тое, што робіцца штодня ў Беларусі. Чуе толькі тое, што яму кажуць лукашэнкаўскія прапагандысты, якіх штодзёншчына — падман і хлусьня. У такіх умовах, безь ніякае надзеі на лепшае, цяжка нават думаць. Пра зьмены мараць толькі людзі, якія маюць доступ да інфармацыі.

Івонка Сурвіла, «Дарога», Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодздзе.