З рабочых робяць «хлопчыкаў па выкліку»

Перад прыездам Лукашэнкі на МАЗ тамтэйшым рабочым далі працу, перавёўшы на 5-дзённы працоўны тыдзень. Каб прыбралі тэрыторыю і пафарбавалі будынкі.

Пра гэта рабочыя распавялі тэлеканалу Белсат.

МАЗ уваходзіць у дзясятку самых стратных прадпрыемстваў у краіне. «Для мяне МАЗ гэта ўжо плянска, ніжэй за якую апускацца нельга», заявіў Лукашэнка, выступаючы перад раброчымі.

Фармальна завод працуе на 4-дзёнцы, але працаўнікоў па чарзе накіроўваюць у адпачынак за свой кошт ці на дзьве траціны стаўкі. У сакавіку вытворчасьць малых аўтобусаў спынялі ўвогуле. Рабочых індывідуальна выклікалі пры канкрэтнай патрэбе.

Старшыня свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў расказаў Белсату, што заводы масава пераходзяць да так званых «кантрактаў на выклік»: новых рабочых наймаюць не на поўны працоўны тыдзень, а на ўмовах гатовасьці выйсьці на працу тады, калі гэта будзе патрэбна.

Агулам за першыя два месяцы сёлета прамысловасьць у Беларусі абвалілася на 5,6 %.