Аднак рэфэрэндум у Нідэрляндах можа быць прызнаны несапраўдным з-за нізкай яўкі
У Нідэрляндах рэфэрэндум у пытаньні пашырэньня сувязяў паміж ЭЗ і Ўкраінай можа быць прызнаны несапраўдным з-за нізкай яўкі. Як паведамляе Reuters, спасылаючыся на дадзеныя экзыт-полаў, супраць прагаласавала 64 працэнты ўдзельнікаў і 36 працэнтаў прагаласавала «за». Экзыт-пол, праведзены цэнтрам NOS.
Яўка прагназуецца на ўзроўні 29 працэнтаў, што на 1 працэнт ніжэй за неабходны мінімальны ўзровень для прызнаньня галасаваньня сапраўдным. У любым выпадку рэфэрэндум не зьяўляецца абавязковым, хоць урад Нідэрляндаў заявіў, што прыме вынікі галасаваньня пад увагу.