Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што праблема Нагорнага Карабаху можа быць вырашана «выключна мірным шляхам і толькі ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».
«Што тычыцца заяў, якія прагучалі ў некаторых СМІ, пра аказаньне Беларусьсю ваеннай дапамогі аднаму з бакоў, то гэта абсалютныя чуткі, якія ня маюць пад сабой ніякіх падстаў. Беларусь заўсёды гатовая садзейнічаць пошуку мірнага ўрэгуляваньня канфлікту за сталом перамоваў. Пра ваеннае вырашэньне або ваенную дапамогу ня можа быць і гаворкі», — падкрэсьліў ён, адказваючы на пытаньне БелТА.
Раней пра тое, што Беларусь пастаўляе зброю Азэрбайджану, пісалі армянскія СМІ.