«Гарадзенская бібліятэка» зладзіла чарговую беларускую дыктоўку. Шмат людзей рознага ўзросту, прыемная атмасфэра і напрыканцы невялікі канцэрт Віктара Шалкевіча.
Сёлета беларускую дыктоўку ў Горадні пісалі па ўрыўку з эсэ Ніла Гілевіча «Шчасьлівы абдзіраўца». Тэкст чытаў Віктар Шалкевіч. Перад дыктоўкаў пра Ніла Гілевіча казаў прафэсар Аляксей Пяткевіч. Некалькі вершаў Гілевіча прачытаў гарадзенскі паэт Юрка Голуб, які ў свой час быў студэнтам Ніла Гілевіча на філялягічным факультэце БДУ.