Сёньня ў прасторы «Кніжная шафа» ў Менску паэтка Валянціна Аксак прэзэнтавала сваю шостую кнігу вершаў «Дзікая сьліва».
У вечарыне прынялі ўдзел філёзаф і літаратар Валянцін Акудовіч, празаік і Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыс Пятровіч ды гурт «У нескладовае».
Як піша крытык Наста Грышчук: «Для прачытаньня „Дзікай слівы“ амаль не патрэбны культурны багаж, безь якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасьць.»
«Акром гранічна шчырай споведзі жанчыны, „Дзікая сьліва“ разгортвае яшчэ і ўзаемадачыненьні пакаленьняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасьць — але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазьбежны . Зь ім трэба зьмірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчасьлівая, то безумоўна — мудрая.»