Лукашэнка выказаў спачуваньні родным Ніла Гілевіча

Ніл Гілевіч, фота 2014 году

Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі са сьмерцю народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча яго родным, паведамляе БелТА.

«Творчасьць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленьняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраваньне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа», — адзначыў ён.

Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што памяць пра Ніла Гілевіча як пра аднаго зь яркіх майстроў слова захаваецца ў сэрцах прыхільнікаў беларускай літаратуры.