Сацыяльныя сеткі выбухнулі абуранымі камэнтарамі на прысуд.
Суд у Данецку Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў.
Падчас прысуду Саўчанка гучна засьпявала ўкраінскую народную песьню. Як адрэагавалі на прысуд украінскія палітыкі і звычайныя карыстальнікі сацыяльных сетак, прапануем паглядзець у нашым аглядзе.
Сама Надзея Саўчанка абяцае пачаць сухую галадоўку.
А прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваю чаргу заявіў аб намеры абмяняць Надзею на расейскіх салдатаў.