Фракцыя Парашэнкі назвала кандыдатку на замену Яцанюку

Натальля Ярэська

Фракцыя «Блёк Пятра Парашэнкі» выступае за прызначэньне прэм’ер-міністрам цяперашняга міністра фінансаў Натальлі Ярэські. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Інтэр» паведаміў кіраўнік фракцыі Юры Луцэнка.

«Першы варыянт, які падтрымлівае наша фракцыя, грамадзтва і нашы заходнія партнэры — фармат тэхнакратычнага ўраду на чале з Ярэськай», — заявіў ён.

Па словах Луцэнкі, Ярэська можа сфармаваць беспартыйны ўрад, паскорыць правядзеньне рэформаў.

Пры гэтым, паводле яго слоў, такі варыянт Кабміна не падтрымлівае фракцыя «Ўзаемадапамогі».

Луцэнка адзначыў, што за новы Кабмін неабходна прагаласаваць як мага хутчэй, каб спыніць «бязьдзейнасьць цяперашняга складу ўраду».

Ён таксама выказаў надзею, што пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады будзе праведзенае 24 сакавіка.

Таксама ён выключыў, што дзейны прэм’ер Арсені Яцанюк можа застацца на «трэці тэрмін», і паведаміў, што цяпер праходзяць кансультацыі па фармаце будучага Кабінэта міністраў.

Раней міністар фінансаў Натальля Ярэська заявіла, што ня мае «прэм’ерскіх амбіцыяў».

Інфармацыя пра магчымую адстаўку прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка зьявілася ўвечары 26 лютага.