У Анкары выбух, ёсьць параненыя і забітыя

Турэцкія СМІ паведамілі, што шмат людзей параненыя і забітыя выбухам, які адбыўся ўвечары 13 сакавіка ў сталіцы Турэччыны, Анкары.

Са спасылкай на афіцыйных асобаў паведамляецца, што прынамсі 25 чалавек загінулі і ня менш за 75 параненыя.

Сьведкі кажуць, што выбух адбыўся непадалёк ад галоўнай аўтобуснай станцыі на бульвары Атацюрка. Побач месьціцца і шэраг дзяржаўных ўстановаў.

17 лютага ў цэнтры Анкары ад выбуху аўтамабіля, наладаванага выбухоўкай, загінулі 28 чалавек, больш за 60 атрымалі раненьні.