Музычныя героі Лявона Вольскага ўстрывожаныя заявай Аляксандра Лукашэнкі пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту: «У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць і плугам не ў адзін корпус, а ў тры корпусы зачапіць, і пацягне».
Саўка:
Казалась мне, што — такі да -
Маі гада-маё багацтва.
Я паработаў, гаспада,
На пеньсію пара падацца.
Но прэзідзент мне гаваріт:
«Не тарапіся, індзівід,
У 65 пайдзёш звальняцца».
Грышка:
А мне гавораць, што я- конь.
Што ў плуг павінны я ўпрагацца,
Што новы будзе ў нас закон -
Гады ў рады — ідзі на працу!
А я кажу таварышам:
"Хто вы, каб лёс мой вырашаць?!
Пайшлі вы ўсе ў свае палацы!
Саўка:
А друг мой, міліцыанер,
Расстроіўся ужасна, братцы,
Он думаў, в дамках он цяпер,
Так вот ашыбся лет на дваццаць.
А друг мой, міліцыанер,
Чатыры дня он п’ёт, как зьвер,
Бо ў 45 няльзя звальняцца.
Грышка:
Бывае, думка мільгане:
Мае гады — маё багацьце.
А высьвятляецца, што не -
Яшчэ змагацца і змагацца.
Што гэта — сон ці дэжа вю?
І, калі я не дажыву,
Лічы мяне героем працы.
Саўка:
Да-да, я есьлі не дайду,
То, прэзідзент, мне дай зьвязду,
Пасьмертна дай
Героя працы.