Адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі, Юры Чыж затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Дадзеную інфармацыю паведаміў партал TUT.BY, якую яму пацьвердзілі некалькі інфармаваных крыніц.
Гэтая навіна адразу ж стала самай абмяркоўвальнай сярод беларускіх карыстальнікаў сеціва.