Эўракамісія прапанавала ЭЗ адмяніць візы для грамадзян Грузіі

Цяпер прапанова павінна быць адобрана Эўрапарлямэнтам і Эўрапейскай Радай.

У сьнежні 2015 году Эўракамісія пазытыўна ацаніла сытуацыю ў Грузіі, адзначыўшы, што краіна адпавядае ўсім умовам пляну лібэралізацыі візавых патрабаваньняў.

Калі прапанова будзе ўхвалена Эўрапарлямэнтам і Эўрапейскай Радай, грузінскія грамадзяне, якія маюць біямэтрычныя замежныя пашпарты, змогуць без уязной візы знаходзіцца на тэрыторыі краін Шэнгенскай зоны на працягу 90 дзён.