У Менску на ўдзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі працягваюць складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Першыя пратаколы паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за несанкцыянаваны пікет былі складзеныя на 12 чалавек.
У другой палове дня пратаколы, як паведамілі актывісты, складаюць адразу на некалькіх чалавек, якія далучыліся да пікету цягам дня.
Убачыўшы амбасадара Расеі Сурыкава, які ішоў у будынак амбасады, удзельнікі акцыі прасьпявалі гімн Украіны, выгукнулі «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь».