Што вы ведаеце пра Гагаузію? Са Свабодай на край сьвету. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Як я адкрыў для сябе Гагаузію. Ведаеце, дзе гэта? Як я адкрыў для сябе новы народ. Гагаузія — цюрская аўтаномія на поўдні Малдовы А вы ведаеце, што такое Гагаузія?

Зусім нядаўна я таксама не ўяўляў, дзе гэта. Чытаючы ў вікіпэдыі пра Малдову, даведаўся, што там ёсьць Гагауская аўтаномія, якая на пачатку 90-х нават была асобнай краінай. Раней я бываў у Прыднястроўі, адной зь першых сэпаратысцкіх «народных рэспублік» на тэрыторыях былых краінаў СССР.

Таму цяпер, праяжджаючы праз Малдову, я вырашыў адмыслова наведаць Гагаузію, каб пазнаёміцца з гэтым народам бліжэй. Тым больш што горад Чадыр-Лунга, культурная сталіца аўтаноміі — пабрацім майго роднага Салігорску.

Што з гэтага выйшла, глядзіце ў новай сэрыі майго блога