Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны. Паводле ведамства, у Данбасе ваюе расейскі генэрал.
З Данецка ў Расею адправілі целы 15 загіблых у Данбасе расейскіх вайскоўцаў. Як паведаміла 6 сакавіка «Ўкраінская праўда» са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Ўкраіны, целы былі вывезены з морга Данецкай абласной бальніцы 4 сакавіка.
Украінская выведка таксама паведаміла, што ў акупаваным Данбасе пасаду «камандзіра 3-й асобнай мотастралковай брыгады (Горлаўка) займае кадравы расейскі генэрал Ігар Цімафееў», які знаходзіцца ва Ўкраіне пад прозьвішчам Сакалоў. Расея адмаўляе свой удзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і аказаньне падтрымкі сэпаратыстам.