Дэманстранты закідалі яйкамі амбасаду Расеі ў Кіеве ў падтрымку Саўчанкі
Пад амбасадай Расеі сабралася некалькі соцень чалавек.
«Стрыт-арт» на плоце расейскай амбасады.
Спачатку актывісты закідалі будынак яйкамі і зялёнкай. Пазьней двое хлопцаў перабраліся праз плот.
Спалены расейскі сьцяг.
Пералезшы праз плот, мужчыны ў камуфляжы цэглай разьбілі шкло на ўваходзе ў амбасаду.
Гучалі лёзунгі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі, а таксама рэвалюцыйныя заклікі да рускіх, у прыватнасьці, «Расея, уставай!»
Будынак амбасады.
У гэтага мужчыны паліцыянты спрабавалі забраць электрашокер.
Сілавікі назіралі.
Увечары разыйшліся.