Інфармацыю, са спасылкай на словы Элы Памфілавай, прыводзіць у «Твітэры» адвакат Мікалай Полазаў.
Стан здароўя Надзеі Саўчанка цяпер здавальняючы, паведаміла ў тэлефоннай размове зь яе сястрой Верай дзеючы упаўнаважаны па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Эла Памфілава.
Пра званок напісаў у «Твітэры» адзін з адвакатаў ўкраінскай ваеннаслужачай Мікалай Полазаў. Са слоў Памфілавай, у сьледчым ізалятары за Саўчанкай вядзецца візуальны кантроль, мераецца артэрыяльны ціск. Яе прымусовага кармленьня і ўвядзеньня вадкасьці пакуль не патрабуецца.
Таксама ў мікраблогу Полазава адзначаецца, што ўжо сфарміраваная група ўкраінскіх лекараў для абсьледаваньня Надзеі, але дата іх допуску да арыштаванай пакуль ня ўзгоднена.
Раней паведамлялася, што ў нядзелю, 6 сакавіка, Саўчанка наведаюць прадстаўнікі Памфілавай.
На судовым пасяджэньні 3 сакавіка Надзея Саўчанка абвясьціла, што пачынае сухую галадоўку. У той дзень судзьдзя не дазволіў ёй выступіць з апошнім словам, прызначыўшы чарговае пасяджэньне на 9 сакавіка.
Саўчанка, абвяргае абвінавачваньні расейскага сьледзтва ў датычнасьці да забойства двух супрацоўнікаў ВГТРК, патрабуе неадкладна вярнуць яе ва Ўкраіну. Гэта ўжо ня першая яе галадоўка з моманту арышту летам 2014 году.