Кірмаш Казюкі ў Вільні: Пагоня, кілбасы і беларуская сымболіка

Вырабы зь беларускай сымболікай прапануе «KRYVIJA» —Таварыства беларусаў Літвы. 

Пад кірмаш аддадзены ўвесь цэнтар Старога горада і праспэкт Гэдыміна — ажно да будынку Сэйма. Вырабы і прысмакі — з усіх рэгіёнаў Літвы, а таксама з Латвіі, Польшчы, Беларусі, Украіны.

Традыцыйнае сьвята Казюкі ў Вільні сабрала музыкаў і рамесьнікаў, хлебапёкаў і рыбакоў, старых і маладых. Але гандляры наракаюць: натоўпы вялікія, а прыбытку мала. Кажуць, гэтай вясной ў Вільні і мясцовыя, і турысты лічаць кожны эўрацэнт.