Пра здарэньне Радыё Свабода паведаміла чытачка Анастасія Пілюгіна.
Аўтамабіль выбухнуў прыкладна а 2-й ночы каля дома па адрасе Кірава 4. Неўзабаве на месца здарэньня прыбылі пажарнікі. Прыкладна а 2:30 пажар быў цалкам лякалізаваны.
Наста Пілюгіна распавяла Свабодзе:
«Я амаль заснула. Пачула глухі хлапок. Пакой асьвятліла аранжавым сьвятлом. Падышла да вакна. Машына была ўжо ў полымі. Што адбывалася ў ёй — нябачна было. Пажарная пад'ехала амаль адразу, без сырэны. Тушылі хвіліны 3. Пасьля хадзілі зь ліхтарамі. Калі адкрыла вакно пасьля тушэньня, адчула едкі водар. Дагэтуль у пакоі».