Я заўсёды чытаў бацьку свае апавяданьні. Я пісаў заўсёды гісторыі аб нашым мястэчку. Бацьку гэта было цікава, і ён заўсёды прасіў мяне пачытаць іх уголас.
— Мне цікава паслухаць, — казаў ён.
Паслухаўшы, ён хітравата глядзеў на мяне і кідаў заўвагу:
— Пакуль я слухаў цябе, мне карцела сказаць, што ўсё было крыху інакш, чым ты напісаў. Але, даслухаўшы да канца, я ўжо сам сумняваюся, ці было ўсё так, як я памятаю, ці так, як ты расказаў.
І зьвяртаўся да маці:
— А як ты лічаш?
Маці адказвала:
— Усё было так, як Марат напісаў!
Марат Баскін
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org