Дзяўчаткі баксуюць у хіджабах (фотагалерэя)

Адкрыцьцё школы абурыла многіх у Пакістане. Людзі лічаць, што жанчынам ня месца ў спорце.

17-гадовая Місба разаграваецца перад трэніроўкай.

«Вучаніц» у школе ня больш за дваццаць, узрост — ад 8 да 17 гадоў. Тым ня менш, яна ва ўсіх на слыху.

Трэнэр Юнус Камбрані інструктуе 9-гадовую Арышу.

Школа разьмешчана ў паўднёвым горадзе Карачы ў невялікім будынку ў стане рэканструкцыі.

12-гадовая Табія разуваецца пасля заканчэньня трэніроўкі.

Разьмінка 16-гадовай Азьміны.

17-гадовая Анум на трэніроўцы.

Карачы вядомы высокім узроўнем злачыннасьці. Заняткі боксам навучаць дзяўчынак асновам самаабароны.

На фота - Мехек, ёй 15 гадоў.

Памочнік трэнера Надзір дапамагае 15-гадовай Урой апрануць баксёрскі шлем перад боем.

Бой паміж 12-гадовай Табіяй і 11-гадовай Аамнай падчас турніру юніёрскай асацыяцыі спорту ў правінцыі Сінд.

Юныя дзяўчыны-баксёркі са сваімі трэнерамі.