У Кіеве адказных за акупацыю Крыму ўмоўна пасадзілі за краты

  • Паўло Зубʼюк

27 лютага ў Кіеве адбылося адкрыцьцё арт-прасторы «Аўтаномус» — першая публічная акцыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Крымскі дом», якое працуе цяпер у сьценах гістарычнага будынку старога гіпадрому.

На адкрыцьці прысутнічалі лідэры крымскататарскага народу — Мустафа Джамілёў і Рэфат Чубараў, міністар культуры Вячаслаў Кірыленка, а таксама дыпляматы Турэцкае Рэспублікі.


Арт-прастора «Аўтаномус» — першае адрэстаўраванае памяшканьне будынку, у якім у пэрспэктыве будуць сканцэнтраваныя ўсе інстытуцыі, мэтай якіх зьяўляецца вяртаньне Крыму пад кантроль Украіны.

Пакоі тут ня маюць нумароў — яны названыя у гонар крымскіх гор. Адзін пакой нагадвае пра крымскае мора: праектар адлюстроўвае на сьцяне марскі краявід, на падлозе — пясок, з дынамікаў лунае гук прыбою. Адзін з крымскататарскіх рэстаранаў пачаставаў гасьцей традыцыйнай кухняй.


У«Аўтаномусе» можна пабачыць выставы карцін і здымкаў пра Крым, традыцыйных музычных інструмэнтаў, вопраткі з элемэнтамі крымскататарскага этнічнага касьцюма. У адным з пакояў разьмешчаная інсталяцыя: турэмная камэра, у якой разьвешаныя здымкі людзей, адказных за акупацыю Крыму.


Сёньня — два гады як «зялёныя чалавечкі» захапілі крымскі парлямэнт. У адным з пакояў — супольны праэкт арганізацыі «Крым-SOS» і Радыё Свабода — хроніка акупацыі вачыма сацыяльных сетак. На сьценах людзі пішуць свае эмоцыі, павязаныя з Крымам.

Your browser doesn’t support HTML5

Першая публічная акцыя «Крымскага дому»