На пытаньне пра сваё стаўленьне да падрыхтаванага Ільлёй Яшыным дакладу «Пагроза нацыянальнай бясьпекі» Кадыраў заявіў, што апазыцыйны палітык ні з кім не размаўляў падчас свайго візыту ў Грозны, а яго дакумэнт зьяўляецца «плёткамі з інтэрнэту».
«Так, сапраўды, для іх я — пагроза, таму што я гатовы выканаць любы загад, — дадаў кіраўнік Чачні. — Яны ведаюць, калі нешта пачнецца, я першым прыйду да іх дадому, таму што яны ворагі народу, прамая пагроза» .
У тым жа інтэрвію Кадыраў заявіў, што гатовы сысьці з пасады кіраўніка Чачні, а хацеў бы «ваяваць з ворагамі Расеі». Зрэшты, ён дадаў, што застанецца на пасадзе, калі гэта спатрэбіцца, назваўшы сябе «пяхотнікам Пуціна».
Лідэра ПАРНАСу Міхаіла Касьянава кіраўнік Чачні назваў «ганьбай Расеі», а нядаўні напад на яго пракамэнтаваў словамі: «Касьянаву хацелі паднесьці торт, а той спалохаўся і патрапіў у галаву».
У лютым на Касьянава былі зроблены два напады. 9 лютага ў палітыка кінулі торт ў маскоўскім рэстаране, суправаджаючы гэта пагрозамі, а праз некалькі дзён ва Ўладзіміры актывісты «Нацыянальнага вызвольнага руху» закідалі Касьянава яйкамі па шляху на прэс-канфэрэнцыю. Нападам папярэднічала публікацыя кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым відэа ў Instagram, у якім лідэр ПАРНАСу намаляваны ў прыцэле снайпэрскай вінтоўкі. Касьянаў зьвярнуўся з заявамі ў паліцыю і ФСБ.
У студзені Кадыраў у сваіх заявах неаднаразова называў
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў чарговы раз назваў прадстаўнікоў несыстэмнай апазыцыі ворагамі, якія «самі ня ведаюць, чаго хочуць», а Партыю народнай свабоды — «пакрыўджанымі шызафрэнікамі». Такую заяву Кадыраў зрабіў у інтэрвію Расейскай службе навін.