Саўка ды Грышка пра Балду і жыроўкі

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка спрачаюццца пра «надзяваньне кайданкоў» на чыноўнікаў за падвышэньне камуналкі.

Саўка:

Усё, Грыгорый!
Мяне пасадзяць вскорэ.
Наручнікі надзенуць
І — марш у санаторый!
У ЖКХ
Служыў я ціхенька.
Сабраўся адсядзецца -
Вот і сядзі, ЗК!

Грышка:

Гэх, Савелій!
Навошта ж вы балдзелі?
Абалдзевалі ды
Пісалі ад балды.

Саўка:

Што? Балда?
Каб я, дык нікагда!
Ну, можэт, хто з начальства?
Ані там могуць, да!

Грышка:

Дык вось сказалі,
Што вы балду ганялі
І ад балды далі
Залішнія нулі.

Саўка:

У ЖКХ
Работа нелягка.
То бойлер паламаўся,
То вып’еш каньяка.
А што народ?
Зажраўся і арот.
Падумаеш, рамонт
Ідзёт чацьвёрты год!

Грышка:

Ой, Савелій!
Вы й праўда прыбалдзелі.
Што ж, паглядзім далей
На разьвіцьцё падзей.