У 1979 годзе лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году ў Іране аятала Хамэйні выдаў фэтву, або рэлігійны ўказ, які заклікаў мусульман забіць аўтара пасьля таго, як яго кніга была асуджаная ў Іране як «блюзьнерская». Рушдзі быў вымушаны ўсе гэтыя гады хавацца.
Іранскія кансэрватары лічаць указ Хамэйні канчатковым і беззваротным і пасьля яго сьмерці. Багатая іранская рэлігійная арганізацыя прапанавала ўзнагароду 2,7 мільёна даляраў любому, хто выканае фэтву, а ў 2012 яна павялічылася на суму да 3,3 мільёнаў даляраў.
Іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars апублікавала сьпіс з 40 навінных агенцтваў, якія вырашылі павялічыць свой уклад у агульную суму. Само агенцтва Fars выдзеліла 30 тысяч даляраў.
«Гэтыя СМІ ўсталявалі ўзнагароду на 600 тысяч у 27-ую гадавіну гістарычнай фэтвы, каб паказаць: яна ўсё яшчэ застаецца ў сіле», — паведаміў агенцтву Reuters Мансур Амір, арганізатар выставы лічбавай тэхналёгіі, на якой было абвешчана аб узнагародзе. Амір — кіраўніком арганізацыі Сэрадж ў кібэрпрасторы, якая ўяўляе сабою філію добраахвотнай міліцыі Басідж, заснаванай разам з элітнай Рэвалюцыйнай гвардыяй для абароны каштоўнасьцяў ісламскай рэвалюцыі.
У 1998 годзе ўрад прэзыдэнта Мухамада Хатамі дыстанцыяваўся ад фэтвы, заявіўшы, што пагроза Рушдзі зьнятая пасьля таго, як ён пражыў ва ўцёках дзевяць гадоў. Японскі перакладчык кнігі быў зарэзаны ў 1991 годзе, учыняліся напады і на іншых людзей, датычных да выданьня кнігі.
Наступнік Хамэйні Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі, заявіўшы ў 2005 годзе, што фэтва яшчэ дзейнічае і тры бескампрамісныя рэлігійныя дзеячы заклікалі сваіх пасьлядоўнікаў забіць Рушдзі.
Пасьля заключэньня ядзернага пагадненьня Ірану з сусьветнымі дзяржавамі, падпісанага летась, у выніку чаго з Ірану былі зьнятыя міжнародныя санкцыі, прэзыдэнт-прагматык Рухані паспрабаваў пакласьці канец ізаляцыі Ірану ад Захаду.
Аднак, нягледзячы на гатовасьць ураду да больш шырокага ўзаемадзеяньня, бескампрамісныя саюзьнікі Хамэнэі асьцерагаюцца, што адкрытасьць перад Захадам урэшце аслабіць уплыў і легітымнасьць прыхільнікаў ісламскай рэвалюцыі.
У бліжэйшую пятніцу ў Іране маюць адбыцца выбары ў парлямэнт і ў асамблею экспэртаў, якая мае права выбіраць Вярхоўнага лідэра. Апошнія заявы аб павелічэньні ўзнагароды тым, хто заб’е Рушдзі, стала праявай палітычнай барацьбы прыхільнікаў жорсткай лініі і памяркоўных у Іране.
Іранскія дзяржаўныя СМІ павялічылі на 600 тысяч даляраў плату за забойства брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі, прызначанае ў 1989 годзе за яго кнігу «Сатанінскія вершы».