Стоп-кадры тыдня: Зарадка на беларуска-літоўскай мяжы, патрыярх зь пінгвінамі і сьлезацечны газ у парлямэнце
Кіроўца грузавіка робіць ранішнія практыкаваньні ў чарзе на беларуска-літоўскай мяжы. (Фота AFP)
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл у атачэньні пінгвінаў на высьпе Ватэрлоо ў Антарктыцы 18 лютага. (Фота TASS)
Косаўскія паліцыянты ў адгазьніках аглядаюць будынак парлямэнту пасьля таго, як дэпутаты ад апазыцыі сарвалі парлямэнцкую сэсію з дапамогай сьлезацечнага газу. Пратэстуючы супраць дамовы ўраду з Сэрбіяй і патрабуючы датэрміновых выбараў, аб'яднаная апазыцыя такім чынам блякуе парлямэнцкія паседжаньні ад кастрычніка. (Фота AFP)
Рабочы мые абсталяваньне пры тэмпэратуры каля мінус 20 градусаў Цэльсію на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў горадзе Лесасібірск у Краснаярскім краі Расеі. Прадпрыемства экспартуе драўніну ў Эўропу, Паўночную Афрыку і Азію. (Фота Reuters)
Наведнікі глядзяць на мультымэдыйную выставу «Мікелянджэлё: Стварэньне» у галерэі «Цэх» у Менску. (Фота EPA)
Аўганскія сем’і атрымліваюць зімовую гуманітарную дапамогу ад ісламскай дабрачыннай арганізацыі «Ummah Welfare Trust» у Кандагары. (Фота EPA)
Прыхільніца рэфармісцкіх кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах у Іране паказвае знак перамогі. Галасаваньне адбудзецца 26 лютага. (Фота EPA)
Брытанскі прэм'ер-міністар Дэйвід Кэмэран (справа) і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск на двухбаковай сустрэчы напярэдадні саміту лідэраў Эўразьвязу ў Брусэлі. (Фота Reuters)
Пажарныя змагаюцца з агнём на месцы выбуху ў Анкары, Турэччына, ад якога 17 лютага загінулі прынамсі 28 чалавек. (Фота EPA)
Кадэт выступае з шабляй у Прэзыдэнцкай вайсковай вучэльні ў Маскве, Расея. (Фота AFP)
Супрацоўнік музэю чыгункі ў Маскве паказвае помнік Уладзіміру Леніну на колах. Гэта адзін ў 16 такіх помнікаў, зробленых маскоўскімі чыгуначнікамі ў 1925 годзе, праз год пасьля сьмерці Леніна. (Фота AFP)
Людзі праходзяць міма цягніка, які сышоў з рэйкаў пасьля выбуху ў падкантрольным сэпаратыстам горадзе Ясынувата непадалёк ад Данецку ва Ўкраіне. (Фота Reuters)
Дзеці з альбанскім (справа) і косаўскім сьцягамі падчас сьвяткаваньняў у Прышціне на восьмую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі, 17 лютага. (Фота Reuters)
Дзяўчынка пасьвіць авечкі ў правінцыі Наўшэра ў Пакістане. (Фота Reuters)
Галубы каля ракі Фантанка ў Санкт-Пецярбургу, Расея. (Фота AFP)
Футбаліст Дзьмітрый Тарасаў з маскоўскага «Лякаматыву» у майцы з выявай расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна пасьля матчу Лігі Эўропы, прайгранага ў Турэччыне 0-2 клюбу «Фэнэрбахчэ». «Лякаматыў» можа атрымаць дысцыплінарнае спагнаньне ад эўрапейскай асацыяцыі футболу, бо на спаборніцтвах не дазваляюцца палітычныя заявы. (Фота Reuters)
Магіла неапазнанага 12-гадовага хлопчыка, які патануў, спрабуючы пераплыць пратоку з Турэччыны на грэцкую выспу Лесбас, на могілках для ўцекачоў і мігрантаў на Лесбасе. (Фота EPA)
Вулічны гандляр прадае згатаваныя казьліныя галовы на рынку ў горадзе Ірбіл, сталіцы ірацкага Курдыстану. (Фота AFP)
Сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй падчас дэманстрацыі супраць уведзенага урадам камэнданцкага часу ва ўсходняй Турэччыне. (Фота AFP)
Аўганскія дзеці гуляюццца на парэштках танка часоў савецкай акупацыі на ўскрайку гораду Джэлялябад. (Фота AFP)