У Празе зайгралі нядаўна знойдзены супольны твор Моцарта і Сальеры

16 лютага ў Празе прадставілі сумесны музычны твор Вольфганга Амадэя Моцарта і Антоніё Сальеры, датаваны 1785 годам. Кампазыцыю лічылі страчанай, аднак на мінулым тыдні яе знайшлі ў сховішчы Чэскага музэя музыкі.

Доўгі час у музычным сьвеце лічылі, што Моцарт і Сальеры былі непрымірымымі супернікамі, паміж імі была непрыязнасьць. Цяперашняя знаходка пацьвердзіла процілеглы вэрсію гісторыкаў, неаднаразова заяўлялі, што адносіны паміж кампазытарамі будаваліся на вялікі ўзаемнай павазе.