Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка (фракцыя «Бацькаўшчына»), зьняволеная ў Расеі, праз свайго адваката Ільлю Новікава перадала свой подпіс пад пастановай аб недаверы ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Арсенем Яцанюком.
«Такім чынам, фракцыя „Бацькаўшчына“ аднагалосна патрабуе адстаўкі КМУ (кабінету міністраў Украіны)», — напісаў у Фэйсбуку народны дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» Іван Крулько і апублікаваў фатаграфію дакумэнта.
Раней народны дэпутат Украіны Мустафа Найем (фракцыя «Блок Пятра Парашэнкі ») заявіў, што ўжо сабраны 159 подпісаў народных дэпутатаў у падтрымку рэзалюцыі аб недаверы ўраду Яцанюка з 150 мінімальна неабходных.
У Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі праект пастановы пра недавер ураду.