Пад сьценамі Вярхоўнае Рады Ўкраіны адбываецца шматтысячная акцыя за адстаўку ўраду Арсенія Яцанюка.
Мітінгоўцы абвінавачваюць урад у вельмі розных праблемах краіны: ад недафінансаваньня войска і гандлю з Расеяй — да адсутнасьці рэформаў і падвышэньня камунальных тарыфаў.
Акрамя таго, прыйшлі пад сьцены парлямэнту і супрацоўнікі фабрыкі «Житомирські ласощі», якая ня можа працаваць з прычыны рэйдэрскіх атак на яе.
Сёньня кіраўнік украінскага ўраду павінен выступіць перад парлямэнтам са справаздачай. Ёсьць імавернасьць таго, што большасьць дэпутатаў вырашыць адправіць кабінэт міністраў у адстаўку. На гэты момант працягваюцца кансультацыі паміж фракцыямі.