«Ажаніўся з Вольгай» contra «женился на Ольге»: прыназоўнікі і мэнталітэт

Your browser doesn’t support HTML5

Беларуская і расейская мовы апісваюць шлюб па-рознаму. Папросім людзей на менскай вуліцы перакласьці звычайную беларускую фразу пра шлюбны зьвяз на расейскую мову.

Ці мова ўплывае на мэнталітэт, ці мэнталітэт фармуе мову,-- пытаньне дасюль дыскусійнае. У кожным разе з прыходам чужой мовы зьяўляюцца і чужыя звычаі. То трымаймася свайго.