У Баранавічах 13 лютага ў раёне чыгуначнага і аўтавакзалу быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.
У рамках маратону «Люблю Беларусь» у Баранавічах адбылося вывешваньне нацыянальнага сьцягу. Актывісты Маладога Фронту абралі месца і час, калі гэта магло ўбачыць як мага больш людзей.
Акрамя вакзалаў, — кажа адзін з удзельнікаў, — там ёсьць яшчэ кірмаш «Палескі». А вывешвалі сьцяг мы бліжэй да 11:00.
Маратон «Люблю Беларусь» завершыцца заўтра ў Менску віншаваньнем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.