Ва Украіне ад 11 лютага забаронена кабэльная трансьляцыя 15 расейскіх тэлеканалаў, у ліку якіх «Совершенно Секретно», «Кухня ТВ», «Авто плюс», «Боец», «Шансон ТВ» і «Наука 2.0».
Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацыянальнай рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Ўкраіны.
Як прычына забароны названы парушэньне закону аб рэкляме і зьяўленьне ў эфіры каналаў асобаў, уключаных Украінай у пералік тых, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы.
Трансьляцыя значнай часткі расейскіх каналаў ва Ўкраіне забароненая ад вясны 2014 году. Таксама пад забарону трапілі фільмы, «якія праслаўляюць моц расейскіх вайскоўцаў і спэцслужбаў», ды расейскія дзеячы культуры, якія падтрымліваюць анэксію Расеяй Крыму.