Заўвага

Кадр з савецкага дыяфільму «Дзядзя Сьцёпа міліцыянэр».

Згасала вогнішча, згасала размова. Большая частка разнароднай, але досыць талерантнай кампаніі «распаўзлася» па дамах спаць, а чацвера «загартаваных» — два старшакурснікі-нефармалы, сталы рабацяга і колішні зэк — трымалі па апошняй.

— То, кажаш, Сівы, клопаты з законам у цябе рана пачаліся? — перапыніў задоўжанае маўчаньне адзін са студэнтаў.

— Ня так з законам, як з мянтамі, — заўважыў бывалы «сядзелец» і, дадаўшы, — ну, будзьма! — зухавата кульнуў налітую чарку...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org