— Ты песьню хоць адну памятаеш?
— Прычым тут песьні? Ён абставіў усю сцэну апаратурай, зьлева й справа віселі чорныя зьвязкі калёнак з кажановымі крыламі й цмачынымі пашчамі. Ён стаяў на сцэне адзін: пачаўшы сьпяваць, кідаўся з боку ў бок, ад аднаго аргану да другога.
— Квіткі дарагія былі?
— Квіткі былі па тры рублі, але паважаныя людзі праходзілі ў гарадзкі дом культуры бясплатна...
Усьміхаецца бацька: адстаўны фарцоўшчык плытамі EMI, сьлесар пятага разраду на заслужаным адпачынку.
Адным вокам, праз шчыліну для ключа, пабываў і я на пінскім канцэрце Чэслава Немэна ў семдзесят шостым годзе.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org