Так «Малады Фронт», зарэгістраваны ў Чэхіі, працягвае акцыю «Люблю Беларусь».
Як паведамляе сайт арганізацыі, сьцяг вывешаны ў цэнтры горада на вуліцы Пятроўскага, на галоўнай плошчы.
«Бел-чырвона-белы маратон крочыць па краіне, моладзь сьмела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб узьняць над Беларусьсю бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста. Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашыя людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова», — прыводзіць сайт словы аднаго зь лідэраў арганізацыі, былога палітвязьня Яўгена Васьковіча.
Акцыя пачалася 4 лютага і будзе цягнуцца 10 дзён. Раней бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся ў Бабруйску і Маладэчна. Завершыцца акцыя ў Менску віншаваньнем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.