Заяц, лось, зубар, УАЗік і Ярмошына: Саўка ды Грышка пайшлі на паляваньне

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага палююць на зьвяроў і ня толькі, а таксама абмяркоўваюць пэрспэктывы эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

Саўка:
Мы з Грышам
Ня толька песьні пішам,

Грышка:
А ў мэтах выжываньня
Пайшлі на паляваньне.

Саўка:
Сматры, сматры, вон заяц!
Ах, нет, ушоў, мярзавец!

Грышка:
Глядзі, вунь пара лосяў!
А, не, прабач, здалося.

Саўка:
А, што, Яўропа, можэт,
Зноў санкцыі наложыт?
Ці, думаеш, Грыгорый,
Прадоўжат мараторый?

Грышка:
Ня дадзена мне гэта -
Спазнаць Эўропы мэты.
Такі паўсюль гармідар -
Не дапаможа й літар!

Саўка:
Сматры, сматры, вон зубар!
Он пойдзе нам на шубу.
І мяса, горы мяса,
На цэлы год запасы!

Грышка:
Ня зубар гэта, Саўка,
А, можа, аўталаўка?
Ой, не, ты што, ня цэлься!
УАЗік міліцэйскі!

Саўка:
Міліцыя! Авохці!
Рванем адсюда когці!

Грышка:
Ты — ўлева, я — направа,
А то прышыюць справу.

Саўка:
А санкцыі — ня санкцыі,
Дык нам какая разьніца?

Грышка:
Ці зьняты, ці падоўжаны -
Цікуе хай Ярмошына!