Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікаў Эўрапейскі Зьвяз падтрымліваць палітычны ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі. У Брусэлі 3 лютага, былы палітвязень паведаміў чыноўнікаў ЭЗ, што сытуацыя ўнутры краіны не палепшылася, ня гледзячы на тое, што эканамічныя санкцыі былі прыпыненыя пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні мінулага году. У размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Рыгорам Жыгалавым, Бяляцкі заявіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ня даў ніякіх пацьверджаньняў таго, што ён адкрыты да сур’ёзных дэмакратычных рэформаў.