Тэракт у Дамаску: ахвярамі двух выбухаў сталі 45 чалавек

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава»

У Дамаску, сталіцы Сырыі, у нядзелю адбылося два выбухі. Загінулі прынамсі 45 чалавек, 110 атрымалі раненьні. Пра гэта са спасылкай на дзяржаўныя сырыйскія СМІ паведамляе агенцтва France Presse. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Паводле сырыйскага тэлебачаньня, выбухі адбыліся побач з шыіцкай сьвятыняй Сайіда Зэйнаб: спачатку выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль, другую бомбу прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік.

У пятніцу ў Жэнэве пачаліся мірныя перамовы аб спыненьні канфлікту ў Сырыі. Напярэдадні для ўдзелу ў гэтых кансультацыях у Швайцарыю прыбыла дэлегацыя сырыйскай апазыцыі. У яе складзе 17 прадстаўнікоў палітычных і ваенных груповак, якія вядуць барацьбу супраць рэжыму прэзыдэнта краіны Башара Асада.