Прадпрымальнікі прайшлі шэсьцем па Віцебску на сустрэчу з уладамі

Віцебскім прадпрымальнікам, якія выйшлі на цэнтральную плошчу горада, далі памяшканьне для сходу — у актавай залі Інстытуту сучасных ведаў.

Да гэтага месца прадпрымальнікі прайшлі каля паўкілямэтра па вуліцы Леніна.

Па дарозе яны тлумачылі мінакам, зь якой прычыны шэсьце. Заля не ўмяшчае ўсіх ахвотных — людзі стаяць у праходах і ў калідоры. У залі шмат міліцыянтаў у цывільным, іх пазнаюць у твар, фраза «Хто будзе пісаць пратакол?» выклікала рогат.

Сход распачала Ірына Яскевіч.

Ірына Яскевіч

Прадстаўнікоў аблвыканкаму давялося чакаць — яны не пасьпелі даехаць, пакуль людзі ішлі.

Намесьнік старшыні аблвыканкаму Алег Мацкевіч (у прэзыдыюме ў цэнтры) пачаў выступ: заявіў, што адмяніць указ 222 на ўзроўні вобласьці немагчыма.