Урад рэкамэндуе пашырыць падтрымку вучняў пры праезьдзе на транспарце агульнага карыстаньня.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 26 студзеня.
Рэкамэндаваныя льготы тычацца тых, хто атрымлівае агульную сярэднюю і спэцыяльную адукацыю. Мясцовыя органы ўлады, у тым ліку і раённыя, могуць прымаць «дадатковыя меры па падтрымцы вучняў» пры праезьдзе ад дому да месца вучобы з 1 верасьня да 30 чэрвеня.
Да транспарту агульнага карыстаньня, дзе могуць дзейнічаць льготы, далучаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомклясы і аўтобусы рэгулярных прыгарадных зносін.
Аднак мясцовыя органы ўлады будуць прымаць рашэньні пра льготны праезд для вучняў толькі «пры наяўнасьці сродкаў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе», паведамляе прэс-служба ўраду.