26 студзеня Зьміцер Вайцюшкевіч запрашае на творчую сустрэчу з нагоды выхаду новага альбома «Камета», паведамляе Арт Сядзіба.
На мерапрыемстве можна будзе набыць новы альбом «Камета», які запісаны на словы чэскага паэта і сьпевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на беларускую мову, пачуць старыя і новыя песьні, задаць пытаньні, атрымаць аўтограф ды зрабіць сэлфі з музыкам.
Зьміцер Вайцюшкевіч распавядае пра новы альбом:
«Гэта цалкам перапрацаваная творчасьць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў ― міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам, можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам ― проста пераасэнсаваць. Мне была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, каб выйсьці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадусара. Лічу, што гэта патрэбна ня толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам».
Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне. Уваход вольны.