Казачныя пэрсанажы зь дзяцінства фармуюць вобразны сьвет асобы. Імёны людзей на іншыя мовы не перакладаюцца, а імёны казачных герояў — так. Спытайма мінакоў на вуліцы, ці назавуць яны па-беларуску пэрсанажаў, па-расейску вядомых як Золушка, Дюймовочка, Незнайка.
А мы ж яшчэ пра Чырвонага Каптурыка і Мальчика-с-пальчика не пыталі...