Але карыстацца імі трэба разумна, — дадаў пантыфік.
«Электронныя лісты, тэкставыя паведамленьні, сацыяльныя сеткі і чаты могуць быць паўнавартаснай формай чалавечай камунікацыі», — сказаў папа Рымскі ў сваім паведамленьні ў сусьветны дзень Камунікацыі, які адзначае каталіцкая царква.
«Не тэхналёгія вызначае, шчырая гэта камунікацыя ці не, але чалавечае сэрца і нашая здольнасьць разумна карыстацца тымі сродкамі, якія мы маем», — кажа ён.
Летась 79-гадовы Францішак прызнаўся маладой дзяўчыне, што яму няёмка прызнаць, што ён ня ведае, як карыстацца кампутарам, а ягонае сутыкненьне з тэхналёгіямі — суцэльная «катастрофа». Ён таксама казаў, што за сямейнай абедам трэба забараніць смартфоны, а ў дзіцячых пакоях ня можа быць кампутараў.
Паведамленьне Фрацішка, «ці па божаму прадбачаньню ці па чалавечаму супадзеньню», піша Reuters, — было апублікаванае ў час ягонай сустрэчы зь кіраўніком Apple Цімам Кукам. У ім ён нашмат больш лагодна ставіцца да сучасных тэхналёгій.
«Сацыяльныя сеткі могуць палепшыць стасункі і паспрыяць паляпшэньню грамадзтва, але яны таксама могуць прывесьці да расколу і раз’яднаньня паміж асобнымі людзьмі і групамі людзей», — кажа ён.
Сучасныя сродкі камунікацыя — гэта «дар Божы, які патрабуе вялікай адказнасьці», — кажа папа Францішак.