Тарыфы на цеплавую энэргію дзеля патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня вырасьлі на 33%. Разьлік за студзень будзе праводзіцца ўжо па новых тарыфах.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ўраду.
Паводле адпаведнай пастановы ўраду, тарыфы на цеплавую энэргію дзеля патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня вызначаныя ў памеры 133 417 рублёў за 1 Гкал. Дагэтуль тарыф складаў 100 088 рублёў.
Ад пачатку 2016 году цэны на газ, электрычную і цеплавую энэргію ў Беларусі былі павышаныя на 20%. Падаражэньне было зьвязанае з уключэньнем у тарыфы ПДВ. Ад 1 студзеня ў Менску павялічаныя тарыфы на водазабесьпячэньне і вываз сьмецьця, а таксама зьменена плата за карыстаньне ліфтам, прыбіраньне пад’ездаў і асьвятленьне месцаў супольнага карыстаньня.