Саўка ды Грышка ратуюцца ад падзеньня курсу рубля

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка:

Стаю я ў очарадзі і хачу купіць валюту.

А патаму што ўсё у нас упала абсалютна.

Стаю я ў очарадзі і хачу купіць зялёных,

Бо курс упаў внязапна беларускага мільёну.


Грышка:

О-ей, а-яй, а што гэта за трасца?

А ты ж казаў, што ўсё ў нас стабільна і прыўкрасна.


Саўка:

Стаю я ў очарадзі і хачу купіць валюту.

А што случылась – эта нам панятна абсалютна.

масоны ў Расіі справацыравалі крызіс,

Паэтаму усё у нас тут тожэ абвалілась.


Грышка:

О-ей, а-яй, А што гэта за дзеі?

Навошта ж вы ўсё тут прывязалі да Расеі?


Стаіш ты, Саўка, у чарзе, бо прагнецца валюты.

А шчэ нядаўна тут былі парады і салюты.

Ішлі мільёны ні на што зь дзяржаўнага бюджэту.

Ну, што, Савелій, можаш ты мне адказаць на гэта?


Саўка:

О-ей, а-яй, ты ілі стань за мною,

Ілі ідзі сабе гуляй па гораду-герою!